Карцінная галерэя імя Я. Я. Майсеенка

25 жніўня 2007 г. расчыніла свае дзверы карцінная галерэя імя Я. Я. Майсеенка — выдатнага народнага мастака СССР, члена Акадэміі мастацтваў СССР, Героя Сацыялістычнай працы, прафесара жывапісу. Гісторыя развіцця карціннай галерэі бярэ пачатак ад 15 чэрвеня 1999 г., калі ў Буда-Кашалёўскім раёне быў праведзены I Міжнародны Славянскі пленэр імя Я. Я. Майсеенка, на якім сабраліся мастакі з Беларусі, Украіны і Расіі. Самай значнай працай для карціннай галерэі з'яўляецца эцюд Яўсея Яўсеевіча (1946 г.). На сённяшні момант у нашай краіне няма карцін Я. Я. Майсеенка, акрамя той, што захоўваецца ў карціннай галерэі. Папаўненне фондаў галерэі адбывалася дзякуючы правядзенню Міжнародных славянскіх пленэраў, а таксама карцінамі, прынятымі ў дар ад мастакоў-землякоў. Асноўны фонд карціннай галерэі налічвае больш за 600 экспанатаў, а навукова-дапаможны — больш за 1500.